Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вясна»: Сілавікі актыўна затрымліваюць беларусаў, якія трапілі ў кадры дакументальнага фільма пра пратэсты
  2. «Стараюцца затрымаць усіх, хто засвяціўся». Сілавікі атрымалі загад актыўней затрымліваць удзельнікаў пратэстаў 2020-га — BELPOL
  3. Ціханоўскі расказаў, ці хацеў бы пагаварыць з новымі гаспадарамі ягонай мінскай кватэры — яе прадалі з аўкцыёну два гады таму
  4. Закране і прыватны сектар. У Беларусі хочуць заканадаўча ўвесці ўсеагульную аднадзённую павіннасць для прывучэння да «парадку»
  5. Поўдзень залье, на поўначы чакаецца нешта яшчэ цікавейшае. На Беларусь ідзе магутны цыклон — абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
  6. Заклік Лукашэнкі маліцца на ўладу — гэта не агаворка і не жарт, а небяспечны сігнал. Меркаванне
  7. На интервью с Тихановской пришли липовые российские журналисты. Обман раскрыли в самый последний момент
  8. Скандал в Минском колледже искусств: бывший студент обвинил преподавателя в сексуализированном насилии. Тот все отрицает
  9. Воскресенский рассказал, как комиссия голосовала по вопросу освобождения Тихановского
  10. «Человеку хочется прикоснуться к миру люкса». Как одевается личный врач Лукашенко
  11. В ISW увидели взаимосвязь между самоубийством министра транспорта РФ и операцией СБУ «Паутина» — рассказываем
  12. Яшчэ ў аднаго палітвязня, відаць, «адціснулі» нерухомасць. Знайшліся ахвочыя купіць — яны зладзілі «бойку»
  13. Общался с Лукашенко и был «главным госпоэтом», но выбрал оппозицию и эмиграцию. Сегодня ему 79 — рассказываем, что изменило его жизнь
  14. «Люстэрка» адзначае чацвёрты дзень нараджэння — і гэта сумная навіна. Вось чаму
  15. Сёння дзень нараджэння аднаго з самых знакамітых выхадцаў з Беларусі. Яго карціны прадаюць за мільёны даляраў — пазнаеце іх?
  16. Ціханоўскі адказаў на крытыку яго звароту з папрокамі беларусаў у пасіўнасці. Вось яго пазіцыя
Читать по-русски


/

У зняволенні ў Сяргея Ціханоўскага ішла кроў з рота і носа, выпадалі і крышыліся зубы, а яшчэ з’явіліся чырвоныя плямы на скуры. Цяпер ён праходзіць абследаванні і прымае мноства прэпаратаў. Пра гэта былы палітвязень расказаў у інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава.

Сергей Тихановский во время интервью проекту "жыццё-маліна", июль 2025 года. Скриншот: youtube.com/@malina_by
Сяргей Ціханоўскі падчас інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна», ліпень 2025 года. Скрыншот: youtube.com/@malina_by

Ціханоўскі сказаў, што толькі пачаў абследаванні, але лячэння яшчэ не было. Напрыклад, у яго ёсць праблемы з зубамі. На пытанне, колькі засталося сваіх зубоў, былы палітвязень адказаў, што «некалькі сваіх». Нейкія зубы давядзецца вырываць, бо «нічога жывога няма», будуць ставіць пратэзы, прывёў ён вердыкт стаматолага.

Паводле Ціханоўскага, у зняволенні ў яго аднойчы на Новы год вываліліся зубы — адваліўся пярэдні мост (некалькі штучных зубоў на металічным каркасе, якія мацуюцца на апорныя зубы ці каронкі). Пры гэтым усё гэтак жа трэба было рэгулярна называць свае імя і прозвішча сілавікам, што прыходзілі пастаянна.

«Я хадзіў, у насоўцы трымаў гэтыя зубы. Два тыдні мяне не пускалі тады да стаматолага — у Новы год і яшчэ дзён 10 пасля Новага года. А ты мусіш рабіць даклады пастаянна гэтыя, калі прыходзяць праверкі, ператрусы, усё астатняе. І калі ў цябе такое вымаўленне — гэта страшнае такое прыніжэнне», — расказаў Ціханоўскі.

Аднак у выніку да стаматолага яго звадзілі. Праўда, нават цяпер зубы могуць выпасці, асцерагаецца Ціханоўскі.

Нядаўна за кратамі ў яго выпала пломба і раскалоліся два зубы. Як мяркуе экс-палітвязень — праз харчаванне. Тады ён даведаўся, што з жодзінскай турмы звольніўся стаматолаг — яму сказалі, што гэтага доктара «ўжо ніколі не будзе».

Акрамя таго, у Ціханоўскага дагэтуль засталіся чырвоныя плямы на скуры, якія з’явіліся яшчэ ў зняволенні. Турэмныя медыкі яму казалі, што гэта алергія, давалі таблеткі. Аднойчы ад лекаў цела цалкам пачырванела і засбярбела. Пасля гэтага пачалі рабіць ўколы. Але што калолі — не казалі.

Са словаў Ціханоўскага, у яго «кроў пастаянна ішла з рота, з носа» праз запаленні слізістай, і таму КДБ палічыў, што ў яго «нейкая нездаровая сітуацыя са здароўем». Акрамя таго, пастаянна падала вага. У пачатку года сілавікі абяцалі адправіць палітвязня на абследаванне, але не зрабілі гэтага, толькі пачалі ўзмоцнена карміць перад вызваленнем.

Выйшаўшы на волю, Сяргей важыў 79 кг, потым вага знізілася да 76 кг, а потым пачала расці.

«Па аналізах крыві ў цэлым усё нармальна, ёсць па некаторых напрамках праблемы. Але што [асабліва] жахнула чамусьці дактароў — што вітамін D проста наогул адсутнічае», — расказаў Ціханоўскі.

Паводле яго, цяпер ён мусіць піць «19 таблетак кожны дзень». На момант інтэрв'ю было пройдзена каля паловы абследаванняў.

Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага вызвалілі 21 чэрвеня пасля больш чым пяці гадоў зняволення. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам Дональда Трампа Кітам Келагам.

Экс-палітвязень сцвярджае, што ў зняволенні яму ўводзілі нейкія прэпараты, назваў якіх яму не агучвалі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што, пакуль сядзеў турме, у яго «ніякіх смяротных захворванняў не было». Пасля вызвалення ён адзначаў, што ў яго зніжаецца вага.