Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Лукашенко помиловал 16 человек, осужденных за «различные преступления, в том числе экстремистской направленности»
  2. Продаете продукты со своего огорода? Власти подготовили для вас налоговые изменения
  3. Известны имена четырех политзаключенных женщин, которые вышли по помилованию к 9 мая
  4. «Шутки в сторону». МАРТ пригрозил торговле закрытием магазинов за завышение цен
  5. Лукашенко обвинил Латушко в намерении сжечь лидеров протеста в 2020 году. Тот ответил: «Тут диагноз ставить надо»
  6. Пауза США в поставках оружия Украине укрепляет представление Владимира Путина о «теории победы» — ISW
  7. Лукашенко много лет молчал об одном важном факте из своей биографии. Вот что нам удалось узнать
  8. «Я не собираюсь годами тут бороться. Вижу решение в месяцах». Большое интервью «Зеркала» с Сергеем Тихановским
  9. ВОЗ призвала резко повысить цены на три товара. Это поможет предотвратить 50 млн преждевременных смертей
  10. «Вясна»: Вышел на свободу бывший пресс-секретарь А1 Николай Бределев
  11. Власти пересмотрели новые правила сканирования товаров на кассах, на которые массово жалуются продавцы и покупатели
  12. «Эта цитата вырвана из контекста». Келлог опроверг слова Лукашенко
  13. «Люди должны сами решить, остаться ли в стране или уехать». В демсилах прокомментировали очередное освобождение политзаключенных


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая існуе ў выгнанні, 25 сакавіка, у Дзень Волі, абвясціла пра ўзнагароджанне пятнаццаці беларусаў медалём Ордэна Пагоні. Пяцёра з іх атрымалі ўзнагароду пасмяротна.

Медаль Ордэну Пагоні. Фота: Рада БНР
Медаль Ордэна Пагоні. Фота: Рада БНР

Ганараваныя медалём дзесяць палітвязняў:

  • журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава),
  • прадпрымальнік, палітык Мікалай Аўтуховіч,
  • актывіст Уладзімір Гундар,
  • журналіст Дзяніс Івашын,
  • праваабаронца Уладзімір Лабковіч,
  • блогер Ігар Лосік,
  • яго жонка Дар’я Лосік,
  • блогер Эдуард Пальчыс,
  • праваабаронца Валянцін Стэфановіч,
  • журналістка Дар’я Чульцова (яна ўжо адбыла пакаранне і знаходзіцца на волі),
  • актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк.

Пасмяротна ўзнагароджаныя чацвёра байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, якія загінулі на фронце ва Украіне:

  • Аляксей Аўдзеенка,
  • Эдуард Лобаў,
  • Алег Панамароў,
  • Міхась Шавельскі.

Таксама пасмяротна ганараваны медалём мінчук Андрэй Зельцар, які загінуў 29 верасня 2021 года ў перастрэлцы, аказаўшы збройны супраціў супрацоўнікам КДБ, якія ўварваліся ў яго кватэру для затрымання.

«Сёння мы ўжо ў другі раз абвяшчаем пра ўручэнне Медаля Ордэна Пагоні, асноўнай узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні. Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны, — заявіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. — Перадусім гэта героі, якія ахвяравалі сваё жыццё ў збройнай барацьбе супраць ворагаў свабоды і незалежнасці Беларусі. Іхнія імёны ўвойдуць у гісторыю нашага народа, і ўсе мы павінны працягнуць іхнюю барацьбу.

Таксама гэтым разам Рада БНР адзначае і некалькіх нашых суродзічаў, хто паказаў і працягвае паказваць сваю непахіснасць перад чужынскім дыктатарскім рэжымам, сваю чалавечую і грамадзянскую годнасць у турме. Амаль усе гэтыя людзі дагэтуль незаконна ўтрымліваюцца ў палоне за сваю актыўную грамадскую або журналісцкую дзейнасць. Мы як найхутчэй чакаем іх на свабодзе і патрабуем неадкладнага вызвалення іх і ўсіх беларускіх палітычных вязняў, каго налічваецца больш як паўтары тысячы».

Медаль Ордэна Пагоні быў заснаваны Радай БНР у 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, ваенных, культурніцкіх і іншых заслуг перад Беларуссю. Першае ўзнагароджанне адбылося з нагоды Дня Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 2022 года.

Івонка Сурвіла таксама павіншавала беларусаў з Днём Волі:

«Мы маем ледзь не стагоддзе дасведчання ўжо не як „тутэйшыя“ рабы імперыі зла, а як адукаваны, разумны, развіты народ, які здольны даць сабе рады ў вольным свеце. Ад нас залежыць наша будучыня — ад кожнага й кожнай з нас!

Хацела б, каб кожны з нас задумаўся, што асабіста ён ці яна можа зрабіць, каб прыцягнуць увагу вольнага свету на Беларусь. У цяперашні час гэта надзвычай важна, з улікам таго, якую ганьбу наклікаў на Беларусь дыктатар Лукашэнка сваім саўдзелам у расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пакуль свет захапляецца адвагай украінцаў і абураецца злачынствамі Пуціна і расійскай арміі, беларусы павінны як наймацней словам і справай дэманстраваць свету, што яны на баку сіл дабра і што Лукашэнка не прадстаўляе наш народ. Не дай Бог, каб нехта прыдумаў аддаць Беларусь крываваму тырану ўзамен за мір ва Украіне.

Цяперашні час — шмат у чым лёсавызначальны як для Украіны, так і для ўсяго свету і для Беларусі. Але разам мы не дамо ворагу разбіць нашую еднасць. Разам мы перанясём усе выпрабаванні і асягнём нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве», — сказала старшыня Рады БНР.