Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ВОЗ призвала резко повысить цены на три товара. Это поможет предотвратить 50 млн преждевременных смертей
  2. «Враг режима, как и его вождь, решил упрекать рядовых белорусов». Мнение о свежем видео Тихановского
  3. «Стыдно и больно». Тихановский попросил помочь собрать 200 тысяч евро для «мощного удара по лукашизму». Что из этого получается?
  4. СМИ: чиновники ЕС удивились откровенности высказывания главы МИД Китая о войне в Украине. Вот что он сказал
  5. Известны имена четырех политзаключенных женщин, которые вышли по помилованию к 9 мая
  6. Ряд европейских стран аннонсировали помощь Украине. При этом различные ведомства США не могут разобраться в своей позиции
  7. «Это был один из самых масштабных воздушных ударов». Что известно о последствиях атаки по Киеву
  8. «Вясна»: Вышел на свободу бывший пресс-секретарь А1 Николай Бределев
  9. Трамп о разговоре с Путиным: Прогресса нет
  10. Власти пересмотрели новые правила сканирования товаров на кассах, на которые массово жалуются продавцы и покупатели
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня, выказваючыся пра нядаўняе вызваленне палітычных вязняў, згадаў, што калісьці быў намеснікам дырэктара завода будматэрыялаў, дзе працавалі зняволеныя, і ён з імі «быў блізкі». «Мяне калісьці адправілі, што я ў жыцці сваім быў наглядчыкам у турме. Ніякім я наглядчыкам не быў, але, будучы намеснікам дырэктара завода будаўнічых матэрыялаў, у нас асуджаныя працавалі», — сказаў ён. На першы погляд гэта гучыць так, што Лукашэнка кіраваў звычайным прадпрыемствам, дзе акрамя шараговых работнікаў былі і асуджаныя на абмежаванне волі, «хімікі» — бо толькі такіх працаўладкоўваюць на «цывільныя» прадпрыемствы (тыя, хто пазбаўлены волі, працуюць выключна ўнутры калоніі). Але ці так гэта на самай справе? «Люстэрка» пашукала падрабязнасці і высветліла, што палітык вельмі моцна завуаляваў праўду, пакінуўшы цьмянай найважнейшую дэталь, якая шмат гадоў прыбіраецца з яго афіцыйнай біяграфіі.

Александр Лукашенко во время военной службы - вероятно, в начале 1980-х, в должности заместителя командира роты по политработе воинской части. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас вайсковай службы — імаверна, у пачатку 1980-х, на пасадзе намесніка камандзіра роты па палітрабоце вайсковай часткі. Фота: president.gov.by

Паводле біяграфіі на сайце Аляксандра Лукашэнкі, ён сапраўды займаў пасаду намесніка дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў у Шклове з чэрвеня 1983 да сакавіка 1985 года.

Аднак што гэта за прадпрыемства і дзе яно знаходзілася? Паводле дадзеных дзяржрэестра, Шклоўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў і вырабаў даўно не існуе (юрыдычная асоба ліквідаваная ў 2008 годзе). Але працаваў ён па адрасе: Шклоўскі раён, вёска Маладзёжная, 2. Вёскі, дарэчы, сёння таксама няма: яшчэ ў 1997 годзе яна была ўключаная ў склад Шклова. Знаходзілася яна ў раёне цяперашніх вуліц Маладзёжнай і Заводскай.

Тамсама, праз дарогу, па адрасе 1-я Заводская, 8, размяшчаецца комплекс папраўчай калоніі № 17. Цяпер проста праз плот ад яе знаходзіцца філіял «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы (сам ён па іншы бок ад калоніі). Ці быў стары домабудаўнічы камбінат на месцы цяперашняга ці крыху далей, сёння высветліць складана, бо тэрыторыя моцна змянілася. Але ён відавочна знаходзіўся зусім побач з ПК-17.

Красным очерчена частичная территория ИК-17. Сразу справа от нее - нынешний филиал "Домостроение", слева от колонии - завод газетной бумаги. Севернее, через дорогу, дома бывшей деревни. Скриншот: Яндекс.Карты
Чырвоным акрэсленая частка тэрыторыі ПК-17. Адразу справа ад яе, у «выемцы» — цяперашні філіял «Домабудаванне», злева ад калоніі — завод газетнай паперы. На поўнач, праз дарогу, дамы былой вёскі. Скрыншот: «Яндэкс. Карты»

І працавалі на тым заводзе менавіта — і толькі — зняволеныя, якія адбывалі пазбаўленне волі ў гэтай калоніі.

«Асуджаныя працавалі на Шклоўскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў і вырабаў», — гаворыцца ў артыкуле пра ПК-17 на інфармацыйным партале Шклоўскага раёна. То-бок гэта было закрытае прадпрыемства для «спецкантынгенту».

«Афіцыёзныя біёграфы старанна хаваюць той факт, што гэты камбінат размешчаны ва ўстанове УЖ 15/17, інакш кажучы, у калоніі. І працаўнікамі камбіната (каля 120 чалавек) былі зняволеныя», — пісаў палітолаг Валер Карбалевіч у сваёй кнізе «Аляксандр Лукашэнка: палітычны партрэт», якая выйшла ў 2010-м.

Яшчэ раней, у 2003 годзе, Васіль Лявонаў — былы першы сакратар Магілёўскага абкама партыі (фактычны кіраўнік вобласці, дзе працаваў Лукашэнка, на світанку кар’еры гэтага палітыка), а ў 1993−1997 гадах міністр сельскай гаспадаркі Беларусі — апублікаваў мемуары «Праца над памылкамі». У іх ён размясціў фотакопію пасведчання асобы Лукашэнкі. Гэта быў выдадзены апошняму ў 1983 годзе пропуск з пячаткамі «установы УЖ 15−17 МУС БССР» — так за савецкім часам называлася папраўча-працоўная калонія агульнага рэжыму ў Шклове.

У пропуску, выдадзеным начальнікам калоніі, адзначана, што Лукашэнка займае пасаду намесніка дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў і вырабаў і мае «права на ўваход у жылую і вытворчую зону ўстановы». То-бок ён мог хадзіць па тэрыторыі не толькі камбіната, але і месцаў пражывання зняволеных.

Копия удостоверения Александра Лукашенко, который в 1983—1985 годах работал замдиректором комбината строительных материалов колонии Шклова. Фото опубликовано в книге Василия Леонова "Работа над ошибками", ru.espreso.tv
Копія пасведчання Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1983−1985 гадах працаваў намеснікам дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў калоніі Шклова. Фота апублікаванае ў кнізе Васіля Лявонава «Праца над памылкамі» ў 2003 годзе, ru.espreso.tv

Прадстаўленую вышэй копію фатаграфіі з кнігі Лявонава апублікаваў у 2022 годзе палітолаг Дзмітрый Балкунец. Тое, што здымак не падробка пазнейшага часу, пацвярджае кніга журналістаў Паўла Шарамета і Святланы Калінкінай «Выпадковы прэзідэнт», якая выйшла ў 2004-м. У ёй згадваецца гэтая самая фатаграфія з мемуараў Лявонава з тымі ж дэталямі:

«Калі б Наталля Емяльянава, што складала біяграфію першага прэзідэнта, звярнулася па кансультацыю да былога першага сакратара Магілёўскага абкама партыі, а пазней — першага міністра сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Лукашэнкі Васіля Лявонава, то ён дапамог бы папоўніць і яшчэ адзін прабел. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе „Праца над памылкамі“ Лявонаў апублікаваў копію пасведчання асобы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, згодна з якім гэты лысаваты чалавек у 1983−1985 гадах працаваў на пасадзе намесніка дырэктара КБМіІ ўстановы УЖ 15−17, то-бок у калоніі. У афіцыйнай біяграфіі на гэты час прыпадае праца намеснікам дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Дзіўная неадпаведнасць дакумента і афіцыйнай біяграфіі. І так практычна па кожным этапе яго жыццёвага шляху — рэальныя звесткі сур’ёзна адрозніваюцца ад афіцыйных», — пісалі Шарамет і Калінкіна.

Александр Лукашенко в момент рассказа о Сергее Тихановском и его интервью со свиньей, Дворец Республики, Минск, 1 июля 2025 года. Скриншот видео пресс-службы Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка ў момант аповеду пра Сяргея Ціханоўскага, Палац Рэспублікі, Мінск, 1 ліпеня 2025 года. Скрыншот відэа прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

На думку Карбалевіча, досвед працы са зняволенымі калоніі мог паўплываць на Лукашэнку.

«Праца ў зоне вельмі спецыфічная. Не кожны туды пойдзе і не кожны вытрымае. Акрамя таго, зносіны з тамтэйшым кантынгентам могуць адбіцца на асобе чалавека, — адзначаў палітолаг у сваёй кнізе. — Магчыма, таму Лукашэнка час ад часу пераходзіць на блатны жаргон („Там адны пеўні сабраліся! Я туды не хаджу…“). А ў 2003 годзе падчас наведвання той самай шклоўскай калоніі ён, звяртаючыся да зняволеных, вымавіў дзіўную фразу: „Вы мае людзі“».

Аднак у біяграфіі Лукашэнкі гэты яго спецыфічны досвед не згадваецца, а радок пра Шклоўскі домабудаўнічы камбінат выглядае так, нібыта будучы першы прэзідэнт краіны працаваў не на зоне, а быў намеснікам дырэктара звычайнага «цывільнага» завода. Уласна, і сам Лукашэнка, як паказаў ягоны выступ 1 ліпеня, нібыта забыў, дзе працаваў амаль два гады сваёй кар’еры.

Чытайце таксама