Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Человеку хочется прикоснуться к миру люкса». Как одевается личный врач Лукашенко
  2. Яшчэ ў аднаго палітвязня, відаць, «адціснулі» нерухомасць. Знайшліся ахвочыя купіць — яны зладзілі «бойку»
  3. Ціханоўскі расказаў, ці хацеў бы пагаварыць з новымі гаспадарамі ягонай мінскай кватэры — яе прадалі з аўкцыёну два гады таму
  4. Поўдзень залье, на поўначы чакаецца нешта яшчэ цікавейшае. На Беларусь ідзе магутны цыклон — абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
  5. У Беларусі працягвае набіраць абароты кадравы «голад». Такога дэфіцыту работнікаў у краіне яшчэ не было
  6. Ціханоўскі адказаў на крытыку яго звароту з папрокамі беларусаў у пасіўнасці. Вось яго пазіцыя
  7. Воскресенский рассказал, как комиссия голосовала по вопросу освобождения Тихановского
  8. Скандал в Минском колледже искусств: бывший студент обвинил преподавателя в сексуализированном насилии. Тот все отрицает
  9. «Люстэрка» адзначае чацвёрты дзень нараджэння — і гэта сумная навіна. Вось чаму
  10. Закране і прыватны сектар. У Беларусі хочуць заканадаўча ўвесці ўсеагульную аднадзённую павіннасць для прывучэння да «парадку»
  11. «Вясна»: Сілавікі актыўна затрымліваюць беларусаў, якія трапілі ў кадры дакументальнага фільма пра пратэсты
  12. Сёння дзень нараджэння аднаго з самых знакамітых выхадцаў з Беларусі. Яго карціны прадаюць за мільёны даляраў — пазнаеце іх?
  13. «Стараюцца затрымаць усіх, хто засвяціўся». Сілавікі атрымалі загад актыўней затрымліваць удзельнікаў пратэстаў 2020-га — BELPOL
  14. Заклік Лукашэнкі маліцца на ўладу — гэта не агаворка і не жарт, а небяспечны сігнал. Меркаванне
  15. В ISW увидели взаимосвязь между самоубийством министра транспорта РФ и операцией СБУ «Паутина» — рассказываем
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Экс-міністр транспарту Расіі Раман Старавойт застрэліўся ў Адзінцове (Маскоўская вобласць РФ). Пра гэта паведамілі набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы SHOT і 112.

Роман Старовойт. Фото: Kurskadm для wikipeia.org
Раман Старавойт. Фота: Kurskadm для wikipeia.org

Раман Старавойт 7 ліпеня быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра. Яго месца часова заняў былы губернатар Ноўгарадскай вобласці Андрэй Нікіцін. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Паводле інфармацыі крыніцы 112, на Рамана Старавойта «даў паказанні былы губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў, затрыманы нядаўна за крадзяжы падчас узвядзення фартыфікацыйных збудаванняў у рэгіёне». Пасля гэтага Старавойта звольнілі, і ён звёў рахункі з жыццём у сваім доме ў Падмаскоўі, піша 112.

Інфармацыю пра смерць Рамана Старавойта пацвердзіў у гутарцы з RTVI кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў. Ён заявіў, што гэта адбылося «дастаткова даўно».

У Следчым камітэце Расіі паведамілі, што супрацоўнікі ведамства высвятляюць абставіны смерці Рамана Старавойта.

«Сёння ў Адзінцоўскай гарадской акрузе ў асабістым аўтамабілі знойдзенае цела былога міністра транспарту Расійскай Федэрацыі Рамана Уладзіміравіча Старавойта з агнястрэльным раненнем. Следчыя органы ГСУ СК Расіі па Маскоўскай вобласці працуюць на месцы, высвятляюцца абставіны здарэння. Асноўная версія — самагубства», — адзначылі ў СКР.

Раман Старавойт таксама раней узначальваў Курскую вобласць, Смірноў заняў галоўную пасаду ў рэгіёне пасля яго.

У чэрвені 2022 года Раман Старавойт, які ў той час кіраваў Курскай вобласцю, сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Бакі абмеркавалі пытанні імпартазамяшчэння, прамысловай кааперацыі, гандлёвага супрацоўніцтва.